Poliglotti4.eu http://poliglotti4.eu Гэты праект – вынік працы платформы грамадзянскай супольнасці па шматмоўнасці. Больш за год гэта платформа працуе ад імя Еўрапейскай камісіі па пытаннях шматмоўнасці ў галіне адукацыі, лінгвістычнай разнастайнасці і сацыяльнага адзінства, перакладаў і тэрміналогіі, а таксама моўнай палітыкі.
Галоўны бачны вынік працы праекта – гэта моўная абсерваторыя он-лайн, якая інфармуе пра асноўныя фактары, што спрыяюць і тармозяць шматмоўнасць, лепшыя прыклады шматмоўнасці, прыклады ўдалага ўжытку палітыкі шматмоўнасці мясцовымі ўладамі і інш.