ТБМ



ТБМ сабраў іх для вас

Матэрыялы і дакументы

Тут змешчана вялікая колькасць дакументаў, актаў і пастановаў нацыянальнага заканадаўства ў моўнай сферы, а таксама замежнае права ў сферы абароны моўных правоў. Асобны раздзел прысвечаны узорам лістоў, якія вы можаце выкарыстоўваць для сваіх патрэб. Напрыклад, заява ў школу для навучання дзіцяці на беларускай мове, розныя бланкі
і іншае.
Нацыянальнае заканадаўства
Матэрыялы нацыянальнага заканадаўства ў моўнай сферы. Разнастайныя юрыдычныя акты, што рэгулююць ужыванне беларускай мовы ў Беларусі. Вытрымкі з Канстытуцыі, рашэнні КС, законы і кодэксы. Таксама прапановы ТБМ па ўдасканаленні заканадаўства.
Канцэпцыяй праекта Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы", якая прапануецца Грамадскім аб'яднаннем "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны". Па даручэніі Рады ТБМ канчатковую версію падрыхтаваў намеснік старшыні ТБМ Дзяніс Тушынскі.
Азнаёміцца
Рашэнне Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь ад 04.12.2003 Аб выкарыстанні беларускай і рускай моў у сферы абслугоўвання, абароту банкаўскіх пластыкавых картак і ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання
N П-91/2003 ад 4 снежня 2003 г.
Азнаёміцца
Азнаёміцца
ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 26 студзеня 1990 г. N 3094-XI "АБ МОВАХ У РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ" (у рэдакцыі ад 13.07.1998 N 187-З, ад 22.12.2005 N 76-З, ад 10.05.2007 N 225-З, ад 09.11.2009 N 51-З, ад 16.11.2010 N 190-З, ад 03.07.2011 N 278-З
Азнаёміцца
Азнаёміцца
Прапануем азнаёміцца з асобнымі артыкуламі з Канстытуцыы Рэспублікі Беларусь і Кодэкса аб адміністратыўных парушэннях Рэспублікі Беларусь, датычных моўных правоў.
Азнаёміцца
Азнаёміцца
Азнаёміцца
Азнаёміцца
Ці дапушчальны пераклад з адной дзяржаўнай мовы на другую ў судаводстве? Гэтым пытаннем задаюцца юрысты
Азнаёміцца
Прапануем азнаёміцца са стратэгіяй развіцця беларускай мовы, распрацаванай ТБМ.
Азнаёміцца
Азнаёміцца
Замежнае заканадаўства
Тут размешчаны разнастайныя міжнародныя юрыдычныя акты, што рэгулююць моўныя правы. Некаторыя з гэтых міжнародных актаў абавязваюць і Беларусь, бо паводле нашай канстытуцыі, міжнароднае права мае прымат над правам нацыянальным.
Прапануем увазе наведвальніка кароткі выбарачны спіс рэзалюцый ААН, якія прама ці ўскосна датычацца моўных правоў, а таксама вытрымкі з некаторых з гэтых дакументаў.
Чытаць
Установы i няўрадавыя арганiзацыi-падпiсалі гэтую Усеагульную Дэкларацыю лiнгвiстычных правоў, ў Барселоне 9 чэрвеня 1996 г., беручы пад увагу Усеагульную Дэкларацыю правоў чалавека 1948 г.
Чытаць
Выбарачны спіс пастаноў ЮНЭСКА, якія маюць дачыненне да пытанняў моваў і моўных правоў
Чытаць
У прыведзенай ніжэй табліцы падаюцца некаторыя палажэнні дэкларацыі ў параўнанні з існуючым цяпер у Беларусі рэгуляваннем гэтых жа пытанняў, а таксама з прапановамі ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" па ўдасканаленні заканадаўства з мэтай дзяржаўнай падтрымкі беларускай мовы, якія знайшлі адлюстраванне ў Канцэпцыі праекта адпаведнага закона.
Чытаць
Як пазначана ў прадмове, дэкларацыя з'яўляецца дакументам з мэтай "выпраўлення моўнага дысбалансу дзеля забеспячэння павагі да ўсіх моў і іх усебаковага развіцця і ўсталявання прынцыпаў справядлівага і роўнага для ўсіх моўнага міру ва ўсім свеце як ключавога фактару падтрымання гарманічных сацыяльных адносін".
Чытаць
Міжнародная дэкларацыя моўных правоў на англійскай мове
Чытаць
Параўнаўчы аналіз палажэнняў канстытуцый краін Усходняга партнёрства адносна дзяржаўнай і іншых моў. Краіны : Беларусь, Арменія, Азербаджан, Грузія, Малдова, Украіна, Казахстан
Чытаць
Зважаючы на Усеагульную дэкларацыю моўных правоў і Раздзел 22 Хартыі фундаментальных правоў Еўрапейскага саюзу (2000/С 364/01), які абвяшчае павагу да культурнай і моўнай разнастайнасці; бяручы да ўвагі мэты працоўнай групы, мы прапануем наступныя віды дзейнасці :
Чытаць
Тут вы знойдзіце матэрыялы аб моўных законах Вялікабрытаніі, Шатландыі, Ірландыі і г.д.
Чытаць
Маніторынг
У гэтым раздзеле мы змяшчаем матэрыялы па маніторынгу ўжывання беларускай мовы ў дзяржаўнай і адукацыйнай сферы, а таксама цікавыя артыкулы датычныя ўжытку беларускай мовы
Бланкі, узоры лістоў і іншае
Прапануем скарыстацца з узораў лістоў, якія накіроўваюць у разнастайныя ўстановы для абароны моўных правоў
У файлах знаходзяцца: заява ў школу для навучання дзіцяці на беларускай мове, аб выдачы пасведчання кіроўцы на беларускай мове, аб памылцы ў шыльдзе, узор ліста ў кнігу заўвагаў і прапаноў аб увядзенні ў карыстанне ўстановы беларускай мовы, аб перайменаванні вуліцаў. Таксама тут змешчаны бланкі для складак ТБМ для ахвяраванняў і іншае.
Калі Вы захочаце стаць сябрам ТБМ, то Вам, магчыма, спатрэбіцца такая заява
Сцягнуць
Калі Вы хочаце аплаціць унёскі праз банк, Вам, магчыма, спатрэбіцца такі бланк
Сцягнуць
Калі Вы хочаце ахвяраваць грошы на дзейнасць ТБМ праз касу банка, Вам, магчыма, спатрэбіцца такі бланк
Сцягнуць
Калі Вы хочаце беларускамоўны клас у школе, бацькам спатрэбіцца такі узор ліста
Сцягнуць
Калі Вы хочаце мець пасведчанне кіроўцы на мове, Вам, магчыма, спатрэбіцца такі ўзор ліста-заявы
Сцягнуць
Калі Вы хочаце перайменаваць вуліцу, Вам, магчыма, спатрэбіцца такі узор ліста-заявы
Сцягнуць
Калі Вы знайшлі ў публічнай прасторы памылку ў беларускамоўным тэксце (у назве, на шыльдзе, на прадукце) Вам, магчыма, спатрэбіцца такі ўзор ліста
Сцягнуць
Калі Вы хочаце пашырыць прысутнасць мовы ў будзь-якой краме, Вам, магчыма, спатрэбіцца такі ўзор ліста
Сцягнуць
Калі Вы хочаце беларускамоўную касу ў Еўраопце, Вам, магчыма, спатрэбіцца такі узор ліста-заявы
Сцягнуць
Калі Вы хочаце мець прадметы ў ВНУ па-беларуску, Вам, магчыма, спатрэбіцца такі узор заявы
Сцягнуць
Калі Вы хочаце, каб парламент прымаў законы па-беларуску, Вам, магчыма, спатрэбіцца такі ўзор заявы
Сцягнуць
Сябры ТБМ могуць выканаць анкету, для ўнутранай статыстыкі
Сцягнуць
Калі Вы хочаце працаваць ва ўніверсітэце, можаце запоўніць кароткую анкету-рэзюмэ
Сцягнуць
Калі Вам трэба распавесці англамоўным сябрам аб дзейнасці ТБМ, можаце перадаць ім гэты буклет
Сцягнуць
Беларускія школы і садкі: кантактныя звесткі
Хочаце знайсці беларускамоўны садок ці школу ? Вам сюды.
Тут размешчана інфармацыя аб беларускамоўных дзіцячых садках і школах у Беларусі і Мінску. Таксама ёсць інфармацыя аб бацькоўскіх групах і прамыя кантакты.
Калі Вы хочаце знайсці школу ці садок сваім горадзе, дзе навучанне і выхаванне вядзецца па-беларуску, калі ласка карыстайцеся інфармацыяй па спасылцы
Паглядзець
Мапа усіх груп у дзіцячых садках з беларускай мовай навучання ў Мінску. Таксама кантактная інфармацыя, наборы ў групы, кантакт-формы і іншае
Паглядзець
Калі Вы хочаце аддаць дзіця ў бліжэйшы да Вас беларускамоўны дзіцячы садок у Мінску і шукаеце прамыя кантакты з бацькамі, дзеці якіх ужо там, то гэтая старонка для Вас
Паглядзець
Карысныя спасылкі на міжнародныя моўныя арганізацыі
Тут змешчаны спасылкі на міжнародныя арганізацыі, якія займаюцца маніторынгам, абаронай моўных правоў, навуковымі даследваннямі, лінгвістычнай навукай, адукацыйнымі праграмамі.
1
ADUM (праект часова прыпынены)
http://www.adum.info
Гэты праект дае інфармацыю пра магчымасці фінансавання ініцыятыў, звязаных з развіццём "рэгіянальных" і "мясцовых" моў. Праект забяспечвае больш за 60 еўрапейскіх моўных грамадаў віртуальнай прасторай па стварэнні праектаў. На сайце маецца база дадзеных патэнцыйных партнёраў і кансультантаў, дапаможнік па напісанні праектаў, інфармацыя аб патэнцыйнай карыснасці мноства еўрапейскіх праграм, даследаванні, якія датычацца напісання праектаў ў гэтай сферы, інтэрактыўны форум.
2
Council of Europe. Language Policy Unit
Рада Еўропы. Аддзел моўнай палітыкі
http://www.coe.int
Сайт прысвечаны адукацыі на розных мовах.
3
EACEA: The Education, Audiovisual and Culture Executive Agency of the European Union
Выканаўчае агенцтва Еўрапейскага Саюза па адукацыі, аўдыёвізуальных сродках і культуры
http://eacea.ec.europa.eu
Сярод іншага на сайце размешчана "Eurydice" ("Эўрыдыка") – энцыклапедыя адукацыйных сістэм 38 еўрапейскіх краін.
4
European Federation of National Institutions for Language
Еўрапейская федэрацыя Нацыянальных мовазнаўчых інстытутаў
http://www.efnil.org/
Спіс нацыянальных мовазнаўчых інстытутаў з кантактнай інфармацыяй. Беларускі інстытут не ўваходзіць.
5
GBS. GesellschaftfürbedrohteSprachen
Таварыства моў, што знаходзяцца пад пагрозай
http://www.uni-koeln.de
Сярод іншага штогод вылучаецца некалькі невялікіх грантаў на вывучэнне і дакументаванне моў пад пагрозай.
6
HRELP: The Hans Rausing Endangered Languages Project
Праект па мовах, што знаходзяцца пад пагрозай
http://www.hrelp.org/
Сярод іншага аказваецца дапамога па дакументаванні моў, што знаходзяцца пад пагрозай. Магчыма атрыманне грантаў ў гэтай галіне.
7
Instytut Slawistyki Polskiej Akademii Nauk
Інстытут славістыкі Польскай Акадэміі Навук
http://www.ispan.waw.pl/
Сярод іншага на сайце маецца база дадзеных польскіх ВНУ з кафедрамі славістыкі. у тым ліку. усходнеславянскай.
8
LanguageRichEurope
http://languagerichblog.eu/
Неўзабаве будзе запушчаны новы сайт, мэта якога – анліз моўных палітык і практык 24 еўрапейскіх краін з пункту гледжання іх адпаведнасці сусветным стандартам. ТБМ плануе ўзяць удзел у гэтым праекце.
9
Linguamon HouseofLanguages
Linguamon – Дом моваў
http://www10.gencat.cat
Дзяржаўная арганізацыя, заснаваная ўрадамі Каталоніі і горада Барселоны. Мэты: пашырэнне ведаў пра мовы і шматмоўнасць, дапамога ў развіцці шматмоўнасці, стварэнне міжнароднага сецва з мэтай развіцця шматмоўнасці.
10
Maaya. World Network for Linguistic Diversity
Maaya.Cусветнае сеціва дзеля моўнай разнастайнасці
http://maayajo.org
Мэты сеціва: заахвочванне нацыянальных урадаў да прыняцця канкрэтных мер па прасоўванні шматмоўнасці, развіццё шматмоўнай адукацыі, спыянне шырэйшай прадстаўленасці ўсіх моў у кіберпрасторы, адсочванне выканання моўнай палітыкі і інш.
11
Network of European Language Planning Boards
Сеціва еўрапейскіх устаноў, якія займаюцца моўным планаваннем
https://www.npld.eu/
За апошнія 20 год многія еўрапейскія краіны заснавалі арганізацыі па развіцці мясцовых і меншасных моў. У пачатку 21 стагоддзя стала відавочнай карысць ад кааперацыі такіх арганізацый. З мэтай такой кааперацыі і была заснаванае гэта сеціва.
12
TheEuropeanBureauforLesser-UsedLanguages
Еўрапейскае бюро менш ужываных моў
http://www.comisiynyddygymraeg.org
Гэта грамадская арганізацыя па развіцці моў і моўнай разнастайнасці. Яе аснова – гэта сеціва камітэтаў у 15 "старых" і многіх "новых" краінах Еўразвязу. Арганізацыя прадстаўляе інтарэсы тых 46 мільёнаў грамадзян Еўразвязу, якія размаўляюць на менш ужываных, рэгіянальных ці меншасных мовах.
13
The Network to Promote Linguistic Diversity
Сеціва ў падтрымку моўнай разнастайнасці
http://www.npld.eu/
Пан-еўрапейская сетка па пашырэнні моўнай разнастайнасці.
14
The World Language Documentation Centre
Сусветны цэнтр моўнай дакументацыі
http://www.thewldc.org/
Недзяржаўная арганізацыя, мэта якой – забеспячэнне багацця інфармацыі аб розных мовах праз напаўненне баз дадзеных WLDC і ISO 639-6; развіццё шматмоўнага інтэрнэту; інш.
15
UNESCO. Endangered Languages
ЮНЭСКА. Мовы пад пагрозай
http://www.unesco.org/new/en/culture/themes/endangered-languages/
На рэсурсе размешчаны Атлас моў, якія знаходзяцца пад пагрозай, база дадзеных нарматыўных актаў ЮНЭСКА, якія маюць дачыненне да моўных правоў і лінгвістычнай разнастайнасці, інфармацыя пра праекты, карысныя спасылкі і інш.
16
World Directory of Minorities and Indigenous Peoples
Сусветны даведнік меншасцяў і абарыгенных народаў
http://www.minorityrights.org
База дадзеных меншасцяў і абарыгенных народаў па краінах. База дадзеных арганізацый, якія займаюцца праблемамі гэтых народаў.
Друкаваныя выданні ТБМ
Выдадзена больш за 20 кніг мастацкай, навуковай, навукова-папулярнай, асветніцкай літаратуры. Наладжана праца грамадскай бібліятэкі старажытнай беларускай кнігі, фонд якой складае звыш 600 асобнікаў рэдкіх і ўнікальных беларускіх кніг
Мясцовыя структуры ТБМ
Cтруктуры ТБМ працуюць ў 25 населеных пунктах Беларусі, ва ўсіх абласных гарадах, а таксама ў Вільні, Маскве, Іркуцку, Пецярбурзе і Рызе.
Знайдзі сваю суполку ў Беларусі і далучайся !
Аб Таварыстве беларускай мовы падрабязна
Наша таварыства было заснавана ў 1989 годзе.
Партнёры ТБМ
Шмат дзесяццігоддзяў мы супрацоўнічам з самымі рознымі грамадзкімі арганізацыямі. Далучайцеся і Вы.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website